Пратэсты: першая дапамога, сродкі абароны, арганізацыя медслужбы, дакументаванне раненняў, бяспека параненых і медыкаў



🔴Абарона і прадухіленне пашкоджанняў для ўсіх

1. Абараняйце вочы акулярамі (спартыўнымі, тактычнымі, устойлівымі да пашкоджанняў.

2. Органы дыхання абараняйце процівагазам або рэспіратарам, галаву – каскай або шлемам.

3. Добра мецьабарону адкрытых частак цела – торса, рук, ног (“панцыры” матацыклістаў, шчыткі, прыматаныя скотчам карэматы і г.д.). Хоць зараз лета, але скураная куртка можа добра абараніць, калі будуць цягнуць па асфальце. Спартыўныя або тактычныя пальчаткі.

4. Насіце пры сабе: турнікет для спыненнякрывацёку (у першую чаргу – для сябе); пальчаткі (для надання дапамогі іншым); лякарства, якія вы прымаеце; ламінаваную картку, у якой зазначаныя вашая група крыві і інструкцыя як вам дапамагчы пры вашых медычных станах (эпілепсіі, астме, гіпаглікеміі і г.д.).

5. Напішыце на руцэ маркерам свае дадзеныя і нумар тэлефона блізкага чалавека, якому паведамяць, калі вы патрапіце ў бальніцу.

6. Калі вы вырашылі дапамагчы пацярпеламу, у першую чаргу, патурбуйцеся пра асабістую бяспеку. Адзін пацярпелы – дрэнна, а плюс яшчэ адзін – яшчэ горш.

🔴 Першая дапамога – азы для ўсіх

1. Асабістая бяспека! Дапамагайце толькі, калі гэта бяспечна для вас.

2. Паспрабуйце не бегчы за пацярпелым наадкрытай мясцовасці у лакацыі, дзе магчымая страляніна і кіданне гранат; калі пацярпелы можа рухацца самастойна, накіруйце яго да сябе дакладнымі камандамі.

3.У першую чаргу спыняйце масіўны, крытычны крывацёк.

Неважліва якога колеру кроў, з вены яна цячэ або з артэрыі. Калі выцякае многа крыві – гэта масіўныкрывацёк і яго неабходна спыніць.

4. Калі масіўны крывацёк з канечнасці: прамы ціск на месца крывацёку і адначасовае накладанне турнікета/жгута. Накладзіце турнікет на адлегласці далоні вышэй месца крывацёку. Калі раненняў многа, цемра і хаос перашкаджаюць вызначыць дакладнае месца – накладайце максімальна высока на канечнасць да спынення крывацёку. Запішыце час накладаннятурнікета маркерам пацярпеўламу на ілбе або шчацэ, а таксама сабе ў тэлефон або ў нататкі.

5. У выпадку калі гэта пахавая зона, падпахі, шыя, ягадзіца, куды турнікет накласці немагчыма, то пацярпелы сам заціскае рукой месца крывацёку (або вы заціскаеце замест яго), і вы дастаўляеце яго да найбліжэйшага ўкрыцця, дзе шчыльна і з націскам тампануеце спецыяльным бінтом або проста бінтом, тканінай раненне да спынення крывацёку.

6. Галаву, жывот, грудзі, таз не тампануем, а накладаем павязку. На параненае вока таксама накладаем павязку (вельмі абярэжна).

7. Калі параненая грудная клетка – накладзіце герметычную павязку (з цэлафана, пакунка і г.д.).

8. На ўсе раны, якія з’яўляюцца крыніцай крывацёкаў (акрамя ажогаў вачэй, шыі, галавы) накладайце цыснучую павязку. Не лейце зялёнку і ёд ураны.

9. Мы чакаем шмат ажогаў на гэтых пратэстах. Ажогі палівайце прахалоднай чыстай вадой. Нічым ніколі не мажце ажогі! Пантенолам таксама не мажце.

10. Газ вымывайце з вачэй і твара вадой, термальнай вадой, слабым растворам соды або фізрастворам. Пасля кантакту з газам/парашком прамойце таксама нос і поласць рта і звяртайцеся па дапамогу. НЕ ВЫКАРЫСТОЎВАЙЦЕ малако, лімонны сок, іншыя шчолачы і кіслоты. Памятайце, што “паліцэйскі газ” – гэта не зусім газ, а дробнадысперсны парашок, які асядае на адзенні і целе. Усё гэта павінна быць счышчана, змыта і знята, інакш будзе прыводзіць да паўторнага паражэння.

11. Пацярпелых без свядомасці пакладзіце на бок ва ўкрыцці і выклікайце дапамогу.

12. Фатаграфуйце ўсе раненні!

🔴 Арганізацыя медыцынскай службы на пратэсце

1. Першая дапамога, кваліфікаваная меддапамога і посттраўматычныдогляд у шпіталі – гэта тры розныя рэчы.

2. Пратэставальнікам трэба арганізаваць:

а)першую дапамогу на лакацыі;

б)больш кваліфікаваных медыцынскую дапамогу ў імправізаваных палявых медпунктах паблізу лакацыі пратэсту;

в) імправізаваныя шпіталі за межамі лакацый пратэсту - для дапамогі параненым, чый стан не дазваляе даглядаць за імі па-за межамі паўнавартаснай бальніцы.

3. Для першай дапамогі патрэбныя: абучаныя навыкам першай дапамогі грамадзяне,парамедыкі, малодшы персанал, дактары, якія абавязкова знаёмыя з сучаснымі пратаколамі надання першай дапамогі.Звярніце ўвагу, што валоданне сучаснымі пратаколамі не з'яўляецца ўменнем кожнага доктара па замоўчанні, гэта асобная вобласць, якая дынамічна развіваецца і якой трэба спецыяльна навучацца і трэнавацца.

4. Мы рэкамендуем дактарам не працаваць проста у полі, а засяродзіцца на больш кваліфікаванай дапамозе у палявых медпунктах. Для дапамогі у полі падыйдуць валантэры, парамедыкі і малодшы персанал.

5. У выпадку лакалізацыі пратэсту ў пэўным месцы вам спатрэбіцца свой медпункт, якы дазволіць рабіць невялікія хірургічныя ўмяшальніцтвы.

Гэта выемка асколкаў ад гранат, гумавых куль і зашывання ран. Для гэтага вам неабходнае будзе памяшканне у перыметры пратэсту, хірургі, мядсёстры, ахова і некаторае аперацыйнае абсталяванне (аперацыйны свет, штатывыдля кропельніц, інструменты, растворы, абезбольвальныя сродкі....). Дэтальны спіс можуць скласці дактары на месцы.

6. Найбольш запатрабаваныя спецыяльнасці для палявых медпунктаў - хірургі, траўматолагі, рэаніматолагі, анэстэзіолагі, а таксама кардыёлагі і таксіколагі.

7. Для імправізаваныхшпіталяў патрэбна:

- бяспечнае памяшканне за межамі лакацыі пратэсту; добраахвотнікі з ліку медыкаў; ложкі і абсталяванне.

У такіх бальніцах можуць знаходзіццавыключна тыя людзі, стан якіх гэта дазваляе. Цяжка параненых і ў крытычным стане трэба перавезці ў бліжэйшую бальніцу.

🔴 Асаблівасці першай дапамогі ў полі

1. Дзейнічаем па пратаколах першай дапамогі CABC, MARCH.

2. Асноўная крытычная праблема зараз на пратэстах – выбуховыя траўмы, адарваныя канечнасці, як вынік масіўныя кровастраты, да летальных.

Крытычна важліваеўменне - спыненне масіўных крывацёкаў.

3. З чым яшчэ трэба будзе працаваць: паверхневыя паражэнні газам і агульнае атручэнне ім,асколачныя раненні, ажогі, траўмы вачэй, політраўма ад пабоеў і наездаў тэхнікі.

4. Забеспячэнне для тых, хто аказвае першую дапамогу: турнікеты, жгуты ( гэта значна горш, чым турнікеты). Для ціснучых павязак: ізраільскія бандажы, эластычныя бінты. Набываем у аптэках і спецыялізаваных крамах.

5. Ня трэба набываць парамедыкам: ёд, зялёнку. Можна хлоргексыдын у пласціку.

🔴 Арганізацыя работы парамедыкаў і медыкаў на лакацыі (першая дапамога):

1.Хадзіце мінімум па двох. Майце пры сабе яскравыя бачныя знакі чырвонага крыжа на касцы, цішотцы і камізэльцы. Выкарыстоўвайце ўсе сродкі абароны вачэй і органаў дыхання. Майце пры сабе светаадлюстравальныя элементы.

2. Мінімальная ўкладка: многа пальчатак, мінімум 2 турнікета,перавязачны матэрыял (эластычныя бінты выдатна падыйдуць для ціснучых павязак), спіртавы антысэптык, хлоргексыдын, або фізраствор у пластыку для прамывання ранаў і вачэй, плёнка-клапан для дыхання рот-у-рот, спецыяльны нож або атраўматычныя нажніцы для разразання адзення, лейкапластыр-катушка, тэрмакоўдра для сагравання тых, хто страціў кроў.

3. Радыёсувязь. Каардынуйцесся з пратэставальнікамі і паміж сабой асобна: майце для гэтага розныя радыёхвалі, выкарыстоўвайце ўніверсальны пазыўны для выкліку вас (напрыклад,”Док” для ўсіх, “Док-1”, “Док-2” паміж медыкамі, АБО прывязвайце пазыўны тэрытарыяльна, напрыклад, “Док-Кастрычнычкая”, “Док-Няміга”).

4. Раз на гадзіну праводзьце праверку сувязі паміж медыкамі і паміж лідэрамі, з якімі каардынуеце дзеянні.

5. Не рызыкуйце жыццём больш за іншых. Няхай пацярпелых вам прыносяць у бяспечнае месца.

🔴 Арганізацыя медпункта ў будынку (для медыкаў)

1. Папрасіце дапамогі ў праверцы бяспечнасці будынка.

2. Праверце ўсе запасныя і чорныя выхады.

3. Праверце, ці няма часам доступу з вуліцы да выключэння святла (электрашчыткі).

4. Мінімум адзін запасны выхад павінен быць лёгкадаступным для вас, але недаступным з вуліцы.

5. Адразу абазначайце медпункт яскравым прыметным знакам чырвонага крыжа.

6. Забяспечце медпункт некалькімі ліхтарыкамі на батарэйках.

7. Абавязкова выстаўляйце ахову медпункта.

8. Пры уваходзе у медпункт арганізуйце зону трыяжа (медыцынскага сартавання). У сартавальнай зоне здымайце адзенне з людзей, якіх залілі газам/парашком. Не пакідайце запэцканае атрутнымі рэчывамі (паліцэйскім газам) адзенне на сартаванні каля параненых.

9. Сартуйце параненых: чырвоныя – тэрміновая дапамога (крытычны крывацёк, ЧМТ, сур’ёзныя пашкоджанні органаў дыхання), жоўтыя – можуць пачакаць (некрытычныя або спыненыя крывацёкі, лёгкія пашкоджанні вачэй/органаў дыхання, пераломы канечнасцяў), зялёныя – хадзячыя (лёгкія пашкоджанні, псіхалагічныя траўмы), чорныя – загіблыя.

10. Сартаванне праводзіць самы дасведчаны медык.

11. Вашая задача: “перавесці” чырвоных пацярпелых у жоўтыя, калі гэтамагчыма, і займацца іншымі чырвонымі.

12. У медпункце павінен быць запас рэчаў і коўдраў – шмат адзення пры наданні дапамогі будзезрэзана,або яна проста будзе непрыдатная для нашэння праз атруту газам. Коўдры спатрэбяцца для сагравання пацярпелых з кровастратай.

13. Каардынуйце тых,хто прыносіць дапамогу: кажыцедакладна, у чым маеце патрэбу (турнікеты, фізраствор, катэтэры…), распаўсюджвайце праўдзівую інфармацыю пра патрэбы.

14. Кантактуйце з калегамі, якія працуюць у бальніцах і на хуткай, каб ведаць пра аператыўнае становішча ў бальніцы: ці ёсць там сілавікі, ці бяспечнаадпраўляць пацярпелых у бальніцу. Не распаўсюджвайце гэтую інфармацыю адкрыта, але данясіце яе да ўсіх, хтоадпраўляе пацярпелых на эвакуацыю.

15. Не зашывайце наглуха агнястрэльныя раненні! Відавочна для спецыялістаў, але можа быць не відавочна для тых, хто не працаваў з такімі траўмамі.

16. Сачыце за магчымым ацёкам дыхальных шляхоў – мы яшчэ не ведаем усяго пра газ/парашок, якім вас заліваюць. Стаўце доступ дыхальных шляхоў пры магчымасці. Рэкамэндуем прасіць валантэраў пра куплю ларынгеальных трубак па тыпу «Combitube», «King LT», таму што забяспечыць якасную інтубацыю ўпалявых умовах складана.

🔴Дакументаваннераненняў

1. Парады ніжэй правераныя на Рэвалюцыі Годнасці. Нашай памылкайбыло не весці ўлік параненых (мы баяліся, што дадзеныя патрапяць у міліцыю) і фатаграфаваць. Гэта ўскладніла расследаванне злачынстваўсілавікоў.

2. Вылучце асобнага даверанага чалавека, які да і падчас аказання дапамогі будзе фатаграфаваць рененні і запісваць дадзеныя параненых (калі вы можаце канфедынцыйна зберагчы гэтыя дадзеныя).

3. Абавязкова зберагайце прадметы, якімі былі нанесеныя раненні (кулі, асколкі гранат і г.д.). Рэчавыя доказы – скрываўленыя рэчы пацярпелага – аддавайце яму з просьбай зберагчы у такім самым стане. Безгаспадарныя рэчы ў крыві збярыце, упакуйце, падпішыце часі месца іх выяўлення і зберажыце самі.

4. Калі медык быў супрацьзаконна затрыманы, або яму перашкаджалі ў аказанні дапамогі – дакументуйце ўсё і звяртайцеся за прававой дапамогай і агалоскай.

5. У выпадку, калі ёсць загіблыя: іх раненні, дадзеныя і факт перадачі цела афіцыйным структурам павінны быць старанна задакументаваныя, а дадзеныя надзейна скапіяваныя і збярэжаныя мінімум у трох людзей па-за лакацый пратэстаў. Час, месца, пашкоджанні,каму перадалі, іх дадзеныя, нумары машын, пасведчанні – у тэкставым выглядзе, а таксама зафіксавана на фота/выдэа.

🔴Параненыя ў бальніцах. Асаблівасці

1. Сур’ёзна траўмаваныя павінны быць дастаўленыя ў бальніцу.

2. Праблема: адтуль іх можуць забраць сілавікі. Рашэнне: у бальніцах павінна быць арганізаваная ахова для пратэставальнікаў.

3. Таксама заручыцесь падтрымкай лаяльных дактароў. Па магчымасці вязіце пацярпелых у тыя бальніцы, дзе з дактарамі “наведзеныя масты”, або хаця б вядома, што медыкі не супрацоўнічаюць з сілавікамі.

4. Усіх пацярпелых, стан якіх дазволіць, неабходна забраць пасля прафесійнай медыцынскай дапамогі для выходжвання ў імправізаваных шпіталях або на хатнім наглядзе як толькі дазволіць доктар.

5. Нумар хуткай або прыватнай машыны, якая забірае пацярпелага ў бальніцу, неабходна запісаць, як і тэлефонкіроўцы. Перадаць гэтыя дадзеныя некалькім крыніцам (сваякам, іншым давераным асобам).

Аўтары:

Masha Nazarova – медыцынская служба Майдана, сертыфікаваная інструктарка першай дапамогі і тактычнай медыцыны, сузасноўнік праекту “Рэанімэтро”.

Olga Khudetska – валантэр медслужбы Майдана, сертыфікаваная інструктарка тактычнай медыцыны і першай дапамогі, займаецца журналістскімі расследаваннямі злачынстваў сілавікоў на Майдане.

Пераклад: Darya Karaneuskaya Pletin

UA Українською: https://cutt.ly/Hd3MGRZ

RU На русском: https://telegra.ph/Protesty-pervaya-pomoshch-sredstva-zashchity-organizaciya-medsluzhby-dokumentirovanie-ranenij-bezopasnost-ranenyh-i-medikov-08-11